Яна грунтуецца на спалучэнні эканамічнай свабоды і сацыяльнай роўнасці. Мадэль СРГ заснавана на разуменні чалавека як Божага тварэння, чыя годнасць і свабода з’яўляюцца недатыкальнымі. СРГ з’яўляецца парадкам, у якім свабода, адказнасць, салідарнасць і справядлівасць дапаўняюць адна адну. Згодна з канцэпцыяй СРГ дамінуючай формай уласнасці ў эканоміцы з’яўляецца прыватная ўласнасць, недатыкальнасць якой гарантуецца дзяржавай. Гэтая мадэль паспяхова рэалізоўвалася ў пасляваеннай Нямеччыне і посткамуністычнай Польшчы. СРГ здольна эфектыўна працаваць як у пераходны перыяд, так і на наступным этапе эканамічнага развіцця.