Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Еўропе распачаў у 2023 годзе праект па крытычнаму асэнсаванню гісторыі і перспектыў развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. У гэтым абмеркаванні прымаюць удзел вядомыя беларускія эксперты, прадстаўнікі дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці, а таксама еўрапейскія палітыкі, аналітыкі і даследчыкі.
17 лістапада 2023 года прайшоў першы круглы стол “Беларусь-ЕС: ад нейтралітэту да еўраінтэграцыі”. У ім прынялі ўдзел незалежныя беларускія аналітыкі, экс-дыпламаты, палітыкі і замежныя эксперты. Дыскусія складалася з дзвюх частак: экспертнай і палітычнай.
Экспертная група прааналізавала:
Экспертная група прааналізавала:
- дэбаты вакол еўрапейскай перспектывы для дэмакратычнай Беларусі,
- абмеркавала прапановы па развіцці адносін паміж Беларуссю і ЕС.
- выказалі свае меркаванні адносна патэнцыйнага чалецтва Беларусі ў ЕС,
- сфармулявалі свае прапановы па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і ЕС.
Глядзіце семінар у запісе па спасылцы:
Па выніках першага круглага стала эксперткі праекта Роза Турарбекава і Вікторыя Леўкавец распрацавалі праграмны дакумент “Аналізуючы еўрапейскую перспектыву для дэмакратычнай Беларусі". У дакуменце былі прааналізаваны падыходы экспертнай супольнасці і палітыкаў з Беларусі і ЕС, а таксама былі распрацаваны 10 палітычных рэкамендацый. Папера прызначана для палітыкаў і экспертаў з краін ЕС, адказных за выпрацоўку палітыкі ў адносінах да Беларусі.
Дакумент даступны на двух мовах:
Дакумент даступны на двух мовах:
28 лютага 2024 года адбыўся семінар пад назвай “Аналіз еўрапейскай перспектывы для дэмакратычнай Беларусі: погляды экспертаў, палітыкаў і беларускіх дэмакратычных сілаў”. На семінары эксперты і палітыкі абмеркавалі праграмны дакумент, распрацаваны аналітыкамі праекта Розай Турарбекавай і Вікторыяй Леўкавец.
Спампаваць канцэпцыю і праграму.
Спампаваць канцэпцыю і праграму.
Глядзіце семінар у запісе:
29 сакавіка 2024 года адбыўся семінар “Новыя раздзяляльныя лініі ў Еўропе: беларусы па абодва бакі разлому”. Мерапрыемства складалася з двух панэляў.
Панэль І. Беларусы "ўнутры" краіны: свабода перамяшчэння: адукацыйныя, прафесійныя і гуманітарныя аспекты.
Панэль ІІ. Становішча беларусаў у краінах ЕС: падтрымка, санкцыі, сек'юрытызацыя і палітызацыя пытання.
Спампаваць канцэпцыю і праграму.
Панэль І. Беларусы "ўнутры" краіны: свабода перамяшчэння: адукацыйныя, прафесійныя і гуманітарныя аспекты.
Панэль ІІ. Становішча беларусаў у краінах ЕС: падтрымка, санкцыі, сек'юрытызацыя і палітызацыя пытання.
Спампаваць канцэпцыю і праграму.
Глядзіце семінар у запісе:
На працягу 2024 года Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Еўропы сканцэнтруе ўвагу на тэматыцы еўраінтэграцыі Беларусі. Адсочвайце інфармацыю наконт нашых мерапрыемстваў на сайце Інстытута idsmbee.org.
Каб атрымаць дадатковую інфармацыю аб праекце “Еўраінтэграцыя Беларусі: актуальная сітуацыя, праблемы і перспектывы”, звяжыцеся з намі па электроннай пошце – info@idsmbee.org
Каб атрымаць дадатковую інфармацыю аб праекце “Еўраінтэграцыя Беларусі: актуальная сітуацыя, праблемы і перспектывы”, звяжыцеся з намі па электроннай пошце – info@idsmbee.org