Праекты Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы (IDSMbee)

Пяць год супрацьстаяння: Quo vadis, Беларусь?

Беларусь перажывае адзін з найбольш складаных і вырашальных перыядаў у сваёй сучаснай гісторыі. Падзеі 2020 года пакінулі грамадства глыбока палярызаваным, а пасля 2022-га Беларусь апынулася на лініі геапалітычнага разлому. Гэтая мяжа аддзяляе краіну ад еўрапейскай супольнасці не толькі праз дзяржаўныя межы, але і праз лёсы сем’яў, супольнасцяў і асобных людзей.
Праект «Пяць год супрацьстаяння: Quo vadis, Беларусь?», ініцыяваны Інстытутам развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы (IDSMBEE), — гэта адкрытая платформа анлайн-дыскусій з удзелам экспертаў, даследчыкаў, прадстаўнікоў дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці. Мы шукаем адказы на ключавыя пытанні:
  • куды рухаецца Беларусь?
  • ці магчымы вяртанне на еўрапейскі шлях?
  • як супрацьстаяць пагрозам «русского мира»?
  • што азначае незалежнасць у ХХІ стагоддзі?

Дыскусіі, якія адбыліся ў траўні – чэрвені 2025:

  • Рэлігійныя супольнасці ў цені “русского мира”
  • Паміж Страсбурам і Масквой: транспамежнае супрацоўніцтва беларускіх рэгіёнаў
  • Культурна-гуманітарная экспансія “русского мира”: выклікі і адказ грамадзянскай супольнасці
  • У пастцы “русского мира”: як захаваць беларускасць і еўрапейскасць у адукацыі

Аналітычныя дакументы па выніках дыскусій:

  • «Інвеставаць у перамены, а не ізаляваць: як Захад можа падтрымаць дэмакратызацыю Беларусі» - спампаваць па спасылцы
  • «У пастцы «русского мира»: як захаваць беларускасць і еўрапейскасць у культурна-адукацыйнай прасторы» - спампаваць па спасылцы
2025-09-23 18:22