Беларусь перажывае адзін з найбольш складаных і вырашальных перыядаў у сваёй сучаснай гісторыі. Падзеі 2020 года пакінулі грамадства глыбока палярызаваным, а пасля 2022-га Беларусь апынулася на лініі геапалітычнага разлому. Гэтая мяжа аддзяляе краіну ад еўрапейскай супольнасці не толькі праз дзяржаўныя межы, але і праз лёсы сем’яў, супольнасцяў і асобных людзей.
Праект «Пяць год супрацьстаяння: Quo vadis, Беларусь?», ініцыяваны Інстытутам развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы (IDSMBEE), — гэта адкрытая платформа анлайн-дыскусій з удзелам экспертаў, даследчыкаў, прадстаўнікоў дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці. Мы шукаем адказы на ключавыя пытанні:
- куды рухаецца Беларусь?
- ці магчымы вяртанне на еўрапейскі шлях?
- як супрацьстаяць пагрозам «русского мира»?
- што азначае незалежнасць у ХХІ стагоддзі?
Дыскусіі, якія адбыліся ў траўні – чэрвені 2025:
- Рэлігійныя супольнасці ў цені “русского мира”
- Паміж Страсбурам і Масквой: транспамежнае супрацоўніцтва беларускіх рэгіёнаў
- Культурна-гуманітарная экспансія “русского мира”: выклікі і адказ грамадзянскай супольнасці
- У пастцы “русского мира”: як захаваць беларускасць і еўрапейскасць у адукацыі
Аналітычныя дакументы па выніках дыскусій:
- «Інвеставаць у перамены, а не ізаляваць: як Захад можа падтрымаць дэмакратызацыю Беларусі» - спампаваць па спасылцы
- «Рэлігійныя супольнасці ў цені “русского мира"» - спампаваць па спасылцы
- «Паміж Страсбурам і Масквой: транспамежнае супрацоўніцтва беларускіх рэгіёнаў» - спампаваць па спасылцы
- «У пастцы «русского мира»: як захаваць беларускасць і еўрапейскасць у культурна-адукацыйнай прасторы» - спампаваць па спасылцы