Мерапрыемства Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы

Brussels calling! Навучальны курс для маладых лідэраў і лідэрак

Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Ўсходняй Еўропе разам з Рухам Беларускай Салідарнасці запрашаюць у натхняльнае падарожжа — навучальны анлайн-курс і візіт у сталіцу еўрапейскай дэмакратыі, Брусэль, для маладых беларусак/аў.
Для каго:
  • калі вам ад 18 да 35
  • займаецеся ці плануеце займацца грамадскай ці палітычнай дзейнасцю
  • вы знаходзіцеся ў Еўразвязе ці маеце візу Шэнген, якая неабходна для навучальнага візіта ў Брусэль
  • валодаеце ангельскай мовай на размоўным узроўні (будзе лічыцца бонусам)
Чаго чакаць:
  • інтэрактыўныя анлайн-лекцыі ад прызнаных экспертаў па сучаснай еўрапейскай палітыцы і праве, беларускай гісторыі і эканоміцы ў еўрапейскім кантэксце
  • напісанне эсэ «Беларусь у ЕС – чаму?»
  • эксклюзіўны навучальны візіт у Брусэль для пераможцаў конкурсу эсэ (кампенсацыя дарожных расходаў на суму не болей за 250 Еўра)
Эксперты курса:
  • Жак Базэн, даследчык і лектар Універсітэта прыкладных навук Saxion у Энсхедэ, Нідэрланды
  • Віктар Якубаў, кандыдат гістарычных навук, дацэнтам, даследчык Варшаўскага Ўніверсітэта, Артэс лібералес/ Інстытут гісторыі Польскай акадэміі навук
  • Зміцер Крук, старэйшы даследчык BEROC, дырэктар BEROC-IPM School of Economics and Business
  • Вольга Смалянка, кіраўніца праваабрончай арганізацыі Lawtrend
Завершыце курс эксклюзіўным навучальным візітам у Брусель! Пачуйце з першых вуснаў пра пра працу Еўрапейскага парламента праз наведванне офісаў еўрадэпутатаў. Прыміце ўдзел у дыскусіі з дэпутатамі Еўрапарламента на тэму выбараў 2024 года і ў захапляльнай ролевай гульні ў Брусэльскім парламентарыуме.

Забяспечце сабе месца ў навучальным візіце, удзельнічаючы ў нашым конкурсе эсэ «Беларусь у ЕС – чаму?» і ўсіх лекцыях. Такім чынам вы атрымаеце шанец стаць удзельнікам_цай гэтага азнакамляльнага навучальнага візіта.
Заяўкі прымаюцца да 12 траўня.
Лекцыі пройдуць з 20 траўня па 30 чэрвеня
Конкурс эсэ абудзецца з 1 па 5 чэрвеня
Трохдзённы навучальны візіт у Брусэль адбудзецца ў перыяд 1-20 ліпеня
Рэгістрацыя па спасылцы