Як захаваць сувязі Беларусі з Еўропай і не дапусціць ізаляцыі беларусаў?
Усё часцей гучаць патрабаванні аб розных абмежаваннях у адносінах да грамадзян Беларусі. Гэта тычыцца візавай палітыкі, закрыцця межаў і санкцый у цэлым. Афіцыйны Мінск уводзіць меры ў адказ і фактычна самаізалюецца ад Еўропы. Беларускія грамадзяне сталі міжвольным аб'ектам абмежаванняў, ушчамлення правоў з боку як уласнага ўрада, так і еўрапейскіх краін.
Запрашаем вас на семінар 29 сакавіка 2024 года ў анлайн фармаце - «Новыя раздзяляльныя лініі ў Еўропе: беларусы па абодва бакі разлома». Запісвайцеся і ўдзельнічайце ў вэбінары ў якасці гледача (ананімна).
На семінары беларускія эксперты і палітыкі абмяркуюць два блокі праблем і паспрабуюць знайсці прымальныя рашэнні:
Блок 1. Беларусы "ўнутры" краіны і свабода перамяшчэння: адукацыйныя, прафесійныя і гуманітарныя аспекты.
У гэтым блоку прапануецца абмеркаваць праблему даступнасці, бяспекі афармлення і атрыманні віз. Наколькі сітуацыя з выдачай віз змянілася, чаму паўставала пытанне аб бяспецы беларусаў пры афармленні віз, што трэба рабіць для паляпшэння сітуацыі? Праблема сек'юрытызацыі пытання еўрапейскімі краінамі, якія мяжуюць з Беларуссю. Адукацыя, прафесійныя абмены і гуманітарныя аспекты, лекі і складанае медабсталяванне.
Блок 2. Становішча беларусаў у краінах ЕС: падтрымка, санкцыі, сек'юрытызацыя і палітызацыя пытання.
Становішча беларусаў у краінах ЕС за 2023 год з аднаго боку ўмацавалася дзякуючы крокам па аблягчэнні легалізацыі. З іншага боку, "пашпартны ўказ" ускладняе становішча беларусаў за мяжой і істотна абмяжоўвае іх у правах. Застаецца на позве праблема "аддзялення беларусаў ад рэжыму", як і "беларусаў ад расіян".
Канцэпцыя і праграма семінара даступна для спампоўкі па спасылцы.
Дата: 29.03.2024
Час: 14.00 – 17.00 (CET)
Фармат: ZOOM
Рэгістрацыя: форма