Мерапрыемства Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы

Пяць год супрацьстаяння: Quo vadis, Беларусь?

Беларусь праходзіць праз вызначальны перыяд у сваёй гісторыі. З 2020 года грамадства застаецца глыбока палярызаваным, а пасля 2022-га — лінія геапалітычнага разлому аддзяляе Беларусь ад еўрапейскай супольнасці не толькі праз дзяржаўныя межы, але і праз сем’і, супольнасці, асобныя лёсы.
Праект «Пяць год супрацьстаяння: Quo vadis, Беларусь?», арганізаваны Інстытутам развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы (IDSMBEE), — гэта серыя анлайн-дыскусій з удзелам экспертаў, даследчыкаў, прадстаўнікоў дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці. Мы прапануем разам падумаць: куды ідзе Беларусь? Ці магчыма вяртанне на еўрапейскі шлях? Як супрацьстаяць пагрозам “русского мира”? І што азначае сёння незалежнасць?

Мы звяртаемся да ўсіх, хто зацікаўлены ў будучыні нашай краіны як незалежнай дзяржавы:
  • Разам аналізуем становішча ў сферах рэлігіі, адукацыі, культуры і гуманітарных сувязяў, дзе ўплыў Расіі на беларускую нацыю найбольш глыбокі.
  • Разглядаем перспектывы еўрапейскай інтэграцыі.
  • Гаворым адкрыта, прафесійна і праз прызму каштоўнасцей.

Далучайцеся да серыі анлайн-дыскусій «Пяць год супрацьстаяння: Quo vadis, Беларусь?»


Незалежнасць — гэта тое, што нас аб’ядноўвае. Далучайцеся да дыскусій і станьце часткай фармавання бачання вольнай і незалежнай Беларусі ў еўрапейскай сям’і народаў.

Каб атрымаць анансы і дадатковую інфармацыю аб праекце “Пяць год супрацьстаяння: Quo vadis, Беларусь?”, звяжыцеся з намі па электроннай пошце – info@idsmbee.org