Мерапрыемства Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы

Беларусь у архітэктуры гібрыднай агрэсіі Расіі: рызыкі, сцэнары і меры рэагавання для ўсходняга флангу НАТА

9 кастрычніка 2026 года ў Варшаве пройдзе экспертная сустрэча «Беларусь у архітэктуры гібрыднай агрэсіі Расіі: рызыкі, сцэнары і меры рэагавання для ўсходняга флангу НАТА». Падчас публічнай сесіі арганізатары прадставяць Беларускую грамадскую кансультатыўную раду па супрацьдзеянні расійскай гібрыднай агрэсіі.
Расійскі ўплыў у Беларусі не абмяжоўваецца ваеннай прысутнасцю. Ён ахоплівае інстытуты Саюзнай дзяржавы, ваенную інфраструктуру і інфраструктуру падвойнага прызначэння, эканамічную і лагістычную залежнасць, механізмы абыходу санкцый, а таксама доўгатэрміновы ўплыў праз адукацыю, гістарычную палітыку, рэлігійныя сеткі і мілітарызацыю моладзі.

Беларусь пры гэтым нельга разглядаць проста як працяг расійскай палітычнай і ваеннай сістэмы. Асобная тэма сустрэчы — адрозненні паміж палітыкай рэжыму і грамадскімі настроямі, стаўленне беларусаў да вайны і суверэнітэту, а таксама рызыкі далейшай ваеннай эскалацыі.

У цэнтры дыскусіі — якія элементы расійскай прысутнасці і ўплыву ствараюць найбольшыя пагрозы для Беларусі і краін рэгіёна, якія прыкметы могуць сведчыць пра эскалацыю і як беларускія дэмакратычныя сілы, эксперты і партнёры ў рэгіёне могуць супрацоўнічаць у сферы маніторынгу і ранняга папярэджання.

Падчас публічнай сесіі будзе прадстаўлена Беларуская грамадская кансультатыўная рада па супрацьдзеянні расійскай гібрыднай агрэсіі, яе склад і асноўныя напрамкі працы.

Глядзець прамую трансляцыю можна па спасылцы.

Удзельнікі

• Вадзім Кабанчук — прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі.
• Зміцер Кухлей — выканаўчы дырэктар IDSMBEE.
• Kamil Kłysiński — старэйшы эксперт Цэнтра ўсходніх даследаванняў (OSW).
• Яўген Магда — выканаўчы дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі.
• Павел Церашковіч — дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі.
• Анатоль Міхнавец — віцэ-спікер Каардынацыйнай рады.
• Віталь Рымашэўскі — прадстаўнік Платформы беларускіх палітычных партый.
• Лада Гукасава — прадстаўніца Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.

Праграма публічнай сесіі

14:00–14:20
Вітальная кава
14:20–14:45
Адкрыццё і прадстаўленне ініцыятывы. Ключавы выступ Вадзіма Кабанчука
14:45–14:55
Каментар з польскага боку. Kamil Kłysiński, OSW
14:55–15:10
Каментар з украінскага боку. Яўген Магда, Інстытут сусветнай палітыкі
15:10–15:20
Прэзентацыя Беларускай грамадскай кансультатыўнай рады. Зміцер Кухлей, IDSMBEE
15:20–15:45
Удзел беларускіх дэмакратычных сіл у ініцыятыве
15:45–16:00
Дыскусія і заключныя словы
16:00
Прыём

Спампаваць праграму можна па спасылцы


Практычная інфармацыя

Дата
9 кастрычніка 2026 года
Рабочыя мовы
беларуская і польская
Рэгістрацыя для ўдзелу
info@idsmbee.org
У выпадку зацікаўленасці ва ўдзеле просім накіраваць запыт на рэгістрацыю на info@idsmbee.org. Колькасць месцаў абмежаваная, таму падача заяўкі не гарантуе атрымання запрашэння. Пасля разгляду заяўкі арганізатары дашлюць пацвярджэнне рэгістрацыі і арганізацыйную інфармацыю асобным лістом.

Арганізатары

Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Еўропе (IDSMBEE), Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, Цэнтр усходніх даследаванняў (OSW) і Інстытут «Палітычная сфера».
2026-10-06 10:34