Вонкавыя актары і трансфармацыя рэжымаў на постсавецкай прасторы
У артыкуле разглядаюцца падыходы па ацэнцы ўплыву вонкавых актараў на трансфармацыю недэмакратычных рэжымаў, роля замежнай дапамогі у працэсе дэмакратычнай трансфармацыі і найбольш папулярныя стратэгіі вонкавых актараў па падтрымцы дэмакратызацыі. Асаблівая ўвага надаецца даследаванням па вызначэнню ролі Крамля ў захаванні аўтарытарных рэжымаў на постсавецкай прасторы, які разглядае спробы заходніх дэмакратый ўплываць на трансфармацыю посткамуністычных рэжымаў як геапалітычную пагрозу свайго панавання на прасторах былога СССР.