Мерапрыемства Інстытута развіцця і сацыяльнага рынку для Беларусі і Усходняй Еўропы

Беларусь у цені “Русского мира”

Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Еўропе (IDSMBEE) сумесна з Фондам Конрада Адэнаўэра ў Беларусі (KAS Belarus) маюць гонар запрасіць вас на міжнародную канферэнцыю «Беларусь у цені “Русского мира”: выклікі і адказ грамадзянскай супольнасці», якая адбудзецца 12 снежня 2025 года ў Варшаве.
Гэта значная падзея аб’яднае прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў, а таксама еўрапейскіх і міжнародных партнёраў дзеля абмеркавання цяперашняй сітуацыі ў Беларусі на фоне ўзмацнення ідэалагічнага і культурнага ціску з боку так званага “Русского мира”.

Падчас канферэнцыі будуць разгледжаны наступствы гэтага ўплыву — ад прапаганды і культурнай асіміляцыі да рэпрэсій і ізаляцыі — і створана прастора для дыскусіі аб тым, як грамадзянская супольнасць і міжнародныя партнёры могуць супрацьстаяць гэтым пагрозам і абараніць беларускую ідэнтычнасць, сувэрэнітэт і дэмакратычныя памкненні.

Агляд праграмы

У праграме канферэнцыі — пяць тэматычных панэляў:
  • Панэль 1: Эканоміка
Эканамічныя наступствы санкцый і паглыбленне залежнасці ад Расіі; абмеркаванне магчымасцяў падтрымкі з боку ЕС і міжнародных фінансавых інстытутаў.
  • Панэль 2: Грамадства
Грамадская думка, роля дыяспары і падтрымка грамадзянскай супольнасці ва ўмовах рэпрэсій.
  • Панэль 3: Супрацьдзеянне “Русскому миру”
Стратэгіі супрацьстаяння ідэалогіі “Русского мира” у медыях, адукацыі, культуры і рэгіянальных супольнасцях.
  • Панэль 4: Дачыненні паміж Беларуссю і ЕС
Ацэнка эфектыўнасці палітыкі ЕС, балянс паміж санкцыямі і палітыкай уцягвання.
  • Панэль 5: Дэмакратычныя сілы
Стратэгічны дыялог паміж дэмакратычнымі суб’ектамі наконт адзінства, транзіту і ўзаемадзеяння з міжнароднымі партнёрамі.

Практычная інфармацыя

Месца правядзення: Варшава, Польшча
(Колькасць месцаў абмежаваная — патрабуецца рэгістрацыя)

Анлайн-удзел: даступны праз Zoom з сінхронным перакладам на ангельскую мову. Удзельнікі ў зале змогуць карыстацца асабістымі прыладамі для доступу да перакладу.

Карысныя спасылкі

Запрашаем вас далучыцца да гэтай важнай размовы пра будучыню Беларусі і адказ Еўропы на гібрыдны ідэалагічны ціск.

Арганізатары:
Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку ў Беларусі і Усходняй Еўропе (IDSMBEE) і Фонд Конрада Адэнаўэра ў Беларусі (KAS Belarus)